Улады на поўдні Каліфорніі расьсьледуюць абставіны сьмерці двух афраамерыканцаў, якіх знайшлі павешанымі. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.
Цела 24-гадовага Робэрта Фулера было знойдзенае павешаным на дрэве непадалёк ад будынку мэрыі гораду Палмдэйл некалькі дзён таму.
У канцы траўня цела Малкольма Гарша, якому было 38 гадоў, таксама было знойдзенае павешаным на дрэве ў Віктарвіле, непадалёк ад лягеру бяздомных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля забойства афраамэрыканца і масавых пратэстаў начальніца паліцыі ў Атлянце падала ў адстаўкуУ абодвух выпадках улады спачатку падазравалі, што гаворка ідзе пра самагубства, але цяпер, у сувязі з абурэньнем грамадзкасьці, не сьпяшаюцца з канчатковымі высновамі ды завяршэньнем расьсьледаваньня.
Тысячы людзей сабраліся 13 чэрвеня ў Палмдэйл на мэмарыяльным мерапрыемстве ў памяць аб Фулеры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША пачалі яшчэ адно расьсьледаваньне гібелі афраамэрыканцаСястра Фулера заявіла: «Нам патрэбная праўда. Мой брат ня быў схільны да самагубства. Ён імкнуўся выжываць».
Адна жанчына заявіла Los Angeles Times, што ў той час, як улады падазраюць «самагубства», яна падазрае «лінчаваньне».
Сям’я Гарша выдала заяву, у якой падкрэсьліла, што ёй «трэба правасудзьдзе, а ня выгадныя адгаворкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусаў паліцэйскім гвалтам не зьдзівіць». Беларускі з Лос-Анджэлесу і Мінэапалісу аб пратэстах у ЗША