Ужо сёньня: дзень народзінаў Васіля Быкава

Васіль Быкаў, 1974 год

Падзеі 19 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава – ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцьця.

«Мёртвым не баліць»? У Менску і Горадні дагэтуль няма вуліцы Васіля Быкава

На дзень народзінаў Быкава Саюз беларускіх пісьменьнікаў запрашае ўшанаваць памяць пісьменьніка: прыйсьці а 12-й гадзіне да яго магілы на Ўсходнія могілкі ў Менску.

Таксама ў гэты дзень

1655 – падчас Трынаццацігадовай вайны маскоўскае войска спаліла Барысаўскі замак.

1669 – каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Літоўскім абралі Міхала Вішнявецкага.

1831 – падчас паўстаньня 1830-1831 гадоў пад Вільняй пачалася Панарская бітва, найбуйнейшая за ўвесь час паўстаньня.

1846 – у штаце Нью-Джэрсі прайшоў першы ў гісторыі бэйсбольны матч.

1913 – у Паўднёвай Афрыцы парлямэнт прыняў закон пад назвай «Natives Land Act», які абмяжоўваў набыцьцё зямлі чарнаскурымі жыхарамі краіны. Гэты закон стаў падмуркам палітыкі апартэіду.

1926 – у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Народная справа».

1941 – у заходніх абласьцях Беларусі, Украіны, Малдовы адбылася апошняя перадваенная дэпартацыя «варожых элемэнтаў» і іх сямей.



1953 – у ЗША пакаралі сьмерцю на электрычным крэсьле Этэль і Юліюса Розэнбэргаў, абвінавачаных у перадачы Савецкага Саюзу ядзерных сакрэтаў.

1988 – у Курапатах прайшоў мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў з патрабаваньнем стварэньня сьледчае камісіі.

2006 – на Шпіцбэргене заклалі Сусьветнае сховішча насеньня на выпадак «канца сьвету».

У гэты дзень нарадзіліся

1623 — Блез Паскаль, францускі матэматык, фізык і філёзаф.

1919 — Пятро Бітэль, беларускі перакладчык, літаратар, настаўнік.

1941 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, гісторык.

1976 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар сайту «Радыё Свабода», пачынальнік беларускай Вікіпэдыі.

Уладзімер Каткоўскі

Сапраўдны Каткоўскі

У памяці

1993 — памёр Уільям Голдынг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1983 году.