Падзеі 15 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1863 — падчас паўстаньня 1863-1864 гадоў у Ашмянскім павеце расейскія войскі разьбілі атрад паўстанцкага камандзіра Зыгмунта Мінейкі. Самаго Мінейку схапілі і засудзілі на 12 гадоў сыбірскае катаргі, але ён ўцёк за мяжу і празь нейкі час узяў удзел у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт, за што атрымаў званьне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.
1977 — пачалося будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.
1978 — стартаваў касьмічны карабель «Саюз-29». Камандзірам экіпажу быў беларус Уладзімер Кавалёнак.
2006 — папа Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі 91-гадовага кардынала Казіміра Сьвёнтка.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік, перакладчык.
1896 — Пётр Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, публіцыст, паэт, выдавец.
1905 — Юрка Віцьбіч, пісьменьнік, грамадзка-культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў ЗША.
1936 — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык.
1948 — Анатоль Бутэвіч, беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат
1979 — Юлія Несьцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка.
У памяці
1545 — Лізавета Аўстрыйская, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
1992 — Леў Гумілёў, расейскі гісторык-этноляг, філёзаф і паэт, сын Ганны Ахматавай і Мікалая Гумілёва.