Цяпер актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзьмітрый Казлоў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна ў Менску, паведамляе «Вясна».
- Дзьмітры Казлоў (блогер «Шэры кот») атрымаў 20 сутак арышту,
- Арцём Чарняк — 25 сутак,
- Міхаіл Бандарэнка — 17 сутак.
Вядома, што Бандарэнку і Чарняка судзілі ў судзе Савецкага раёну Менску па 2 артыкулах — 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»Усіх іх затрымалі 10 чэрвеня супрацоўнікі АМАПу. Напярэдадні ў Telegram-канале «Эўрапейскай Беларусі» зьявіўся здымак плякатаў насупраць будынка суду Першамайскага раёну, аўтары плякатаў патрабавалі свабоды для актывістаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт у ізалятары на Акрэсьціна і ў СІЗА на Валадарскага — Андрэя Войніча, Вольгі Мікалайчык, Максіма Вінярскага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага. На адным плякаце было напісана «Свабоду ўсім палітычным зьняволеным» і «Стоптаракан».