Палешукі пра Лукашэнку і яго апанэнтаў

Your browser doesn’t support HTML5

Бездарожжа. Два разы на тыдзень — аўтакрама. Тры разы на тыдзень — маршрутка ў «горад». Хуткай дапамозе трэба дабірацца да хворых 60 кілямэтраў. «Нас называюць індзейцамі, бо тут дзікі край», — сьмяюцца жыхары зарэчнай зоны Лоеўскага раёну.

Пра выбары яны ведаюць. Пра альтэрнатыўных кандыдатаў — нешта чулі. «Нам толькі аднаго кандыдата паказваюць», — кажуць вяскоўцы.​