Падчас пікету ў Менску 7 чэрвеня затрымалі двух хлопцаў — Аляксея Вісьцяжа і Дзьмітрыя Ражкова. Абодва — пераможцы
міжнародных студэнцкіх алімпіяд па праграмаваньні, бралі ўдзел у спаборніцтвах як студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі.