У менскіх офісах страхавой кампаніі «Кентаўр» і вытворцы сродкаў гігіены «Кампары» прайшлі ператрусы, паведамляе Tut.by.
Ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ціск на мяне». Бабарыка адрэагаваў на ператрус у «Белгазпрамбанку»Ператрусы прайшлі ў двух офісах «Кентаўра». Паводле дырэктара кампаніі Сяргея Прахорчыка, у кампаніі забралі дакумэнты па фармаваньні статутнага фонду, пратакол сходу акцыянэраў і базу па бухгальтарскім уліку. У дырэктара і ягонага намесьніка забралі служобвыя ноўтбукі, у начальніка ўправы добраахвотнага мэдычнага страхаваньня — два тэлефоны, піша Tut.by.
У офісе кампаніі «Кампары» таксама вобшук. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў дырэктар Анатоль Булава, ён уваходзіць у ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.
Раней супрацоўнікі ДФР прыйшлі зь ператрусам у галаўны офіс «Белгазпрамбанку», якім да таго 20 гадоў кіраваў Бабарыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку» завялі крымінальную справуУ Камітэце дзяржкантролю сказалі, што заведзена крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 «Ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» і паводле ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка адказаў на прэтэнзіі Лукашэнкі, пра АЭС і магчымую супрацу з РумасамТаксама адбываецца ператрус у кампаніі «ПрыватЛізінг», якую Аляксандар Лукашэнка зьвязаў з альтэрнатыўным прэтэндэнтам у прэзыдэнты. Туды прыехалі каля 10 супрацоўнікаў ДФР з усіх рэіёнаў Беларусі, пра што сьведчаць нашыўкі на шаўронах.