Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту працягвае расьсьледаваць крымінальную справу, заведзеную паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу па факце ўжываньня гвалту да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у Горадні.
Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Іван Наскевіч па выніках справаздачы ў Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрысты патлумачылі, чаму «справу Ціханоўскага» трэба закрыцьКрымінальную справу перакваліфікавалі ў ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэксу. Прад’яўлена абвінавачванне і выбрана мера стрыманьня ў дачыненьні да 10 асобаў, удакладніў Іван Наскевіч.
Ён таксама расказаў, што ідзе плянавая праца ў фіксацыі супрацьпраўных дзеяньняў, зборы доказаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дохлыя пацукі і дымавыя шашкі Някляева. Як і з чаго ў Беларусі пачыналіся рэпрэсіі«Колькі чалавек у канчатковым выніку будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, я пакуль не скажу. Магчыма, іх будзе больш, магчыма, менш, — цытуе яго БелТА. — Расьсьледаваньне паказвае, што ў ініцыятыўнай групе, фігуранты якой у тым ліку прыцягваюцца да крымінальнай адказнасьці, было каля паўсотні судзімых асобаў, больш за дзясятак — неаднаразова. Практычна ўсе зь іх і ёсьць фігурантамі крымінальнай справы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзевяць арыштаваных у «справе Ціханоўскага». СьпісЗатрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць
- Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
- У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
- Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
- Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».
- На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
- Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).
ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);
ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;
ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
- Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
- ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.
Старшыня СК дадаў, што сьледзтва працягваецца, і, як толькі будзе атрымана інфармацыя, агучаць вынікі.