У ЗША руйнуюць помнікі гістарычным асобам за іх колішні расізм. Шмат ФОТА
Статуя брытанскага палітыка Робэрта Мілігана, вядомага рабаўладальніка, зьнесеная рабочымі ў Лёндане пасьля сьмерці Джорджа Флойда, які памёр у паліцэйскім пастарунку ў Мінэапалісе, Лёндан, Вялікабрытанія, 9 чэрвеня 2020 году. Мэр Лёндану Садзік Хан абвясьціў пра перагляд усіх помнікаў і назваў вуліц у горадзе, заявіўшы, што тыя, хто мае дачыненьне да рабаўладальніцтва, павінны зьнікнуць.
Знос помніка Робэрту Мілігану ў Лёндане.
Дэманстранты зносяць скульптуру прадпрымальніка і гандляра нявольнікамі Эдварда Колстана ў Брысталі на паўднёвым захадзе Англіі.
Статуя Эдварда Колстана падае ў ваду.
Статую салдата канфэдэрацыі Джона Б. Каслмэна ў штаце Кэнтакі, ЗША, рыхтуюцца зьняць з пастамэнту, дзе яна прастаяла больш за 100 гадоў.
Помнікі Канфэдэрацыі ў Александрыі, штат Вірджынія (ЗША) былі зьнятыя на загад мясцовых чыноўнікаў.
У Антвэрпэне, Бэльгія, зьнялі помнік каралю Леапольду ІІ. Напярэдадні пратэстоўцы запэцкалі яе фарбай. Манарху закідалася жорсткае каляніяльнае кіраваньне.
Запэцканы фарбай помнік каралю Леапольду ІІ ля брусэльскага музэю, Бэльгія.
Зрынуты помнік Эдварду Кармаку ў штаце Тэнэсі. Кармак быў палітыкам пачатку 1900-х, вядомым сваімі расісцкімі настроямі.
Пусты пастамэнт, дзе стаяла зьнесеная падчас пратэстаў статуя генэрала Канфэдэрацыі Робэрта Лі, штат Алабама, ЗША.
Людзі ў Рычмандзе, штат Вірджынія, зьбіраюцца ля помніка генэралу Канфэдэрацыі Лі. Раней у той жа дзень губэрнатар даў загад прыбраць помнік «як мага хутчэй».
Помнік Хрыстафору Калюмбу быў зьнесены натоўпам у Рычмандзе, ЗША.
Паліцыя і рэпарцёры ля апаганенай статуі былога мэра Філядэльфіі Фрэнка Рыца ў Філядэльфіі. Рыца быў вядомы расісцкімі і гамафобнымі перакананьнямі і палітыкай.
Дэманстранты патрабуюць зьнесьці помнік у Оксфардзе арганізатару брытанскай каляніяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы Сэсілу Родсу, Вялікабрытанія.
Помнік Канфэдэрацыі закрыты пласьцінамі і мяшкамі ў Портсмуце, штат Вірджынія, ЗША.
Мэмарыял Джэфэрсана Дэйвіса ў Рычмандзе, штат Вірджынія, размаляваны фарбай і графіці. Ён быў прэзыдэнтам Канфэдэратыўных штатаў Амэрыкі падчас грамадзянскай вайны ў ЗША.
Статуя Джэфэрсана Дэйвіса пасьля зносу.
У статуі Хрыстафора Калюмба ў Бостане, штат Масачусэтс, адламалі галаву.