Праваабарончы цэнтар «Вясна» назваў агульныя лічбы «сутак» і штрафаў, якімі пакаралі актывістаў з 6 траўня да 9 чэрвеня.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Паводле стану на 10 чэрвеня, у Беларусі з 6 траўня:
- 90 чалавек атрымалі агулам 1093 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага перасьледу.
- 102 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 86 тысяч рублёў.
На актывістаў працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказваньне сваёй думкі ці нават проста за прысутнасьць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў, адзначаюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 45 сутак арышту запар. Прыхільніка Ціханоўскага ня выпусьцілі пасьля месяца за кратаміПаводле інфармацыі «Вясны», на 10 чэрвеня пратаколы склалі яшчэ сама меней на 20 чалавек у Менску, Віцебску, Горадні, Гомлі, Мазыры, Маладэчне, Наваполацку, Сьветлагорску.
Большасьць гэтых асобаў чакаюць адміністрацыйныя працэсы паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На трох чалавек з Горадні — пэнсіянэрку Станіславу Дамшэль, сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Юлію Карначаву і 20-гадовага Сяргея Калмыкова, якога затрымалі 29 траўня разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, — склалі пратаколы паводле артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выпусьцілі маладзёна, якога затрымалі ў Горадні разам зь Ціханоўскім