У Расеі не існуе алігархаў, заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў. Так ён адрэагаваў на выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што расейскія алігархі фінансуюць радыкальную апазыцыю ў Беларусі.
Прадстаўнік Крамля адхіліў гэтыя абвінавачваньні і растлумачыў, што алігархі — гэта бізнэсоўцы, якія спрабуюць выкарыстоўваць свае грошы для ўплыву на палітыку і самі маюць палітычныя памкненьні.
Пяскоў дадаў, што выбары ў Беларусі — гэта ўнутраная справа краіны, Расея ня ўмешваецца ў іх і раіць іншым таксама ня ўмешвацца.
«Ня бачым нічога, што б дыскрэдытавала гэтыя выбары», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Любы сур’ёзны кандыдат на гэтых выбарах будзе дамагацца падтрымкі з боку Расеі, — палітоляг