Аляксандар Лукашэнка наведае парад Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня, сказаў у ходзе онлайн-канфэрэнцыі «Расея і Беларусь: гарызонты стратэгічнага супрацоўніцтва» намесьнік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка, паведамляе расейскае інфармагенцтва ТАСС.
Таксама ў парадзе возьмуць удзел 73 беларускія вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты, паведаміла Мінабароны Беларусі. Іх ад'езд у Расею заплянаваны на 15 чэрвеня.
За некалькі гадзін да гэтага прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў казаў, што Лукашэнка пакуль не пацьвердзіў сваю прысутнасьць на парадзе, хоць і атрымаў запрашэньне. Пакуль Крамлю пацьвердзілі свой удзел у парадзе Перамогі ў Маскве лідэры Казахстану, Кіргізстану, Малдовы, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, Сэрбіі, Харватыі, Абхазіі, Паўднёвай Асэтыі.
«Цэлы шэраг лідэраў таксама атрымалі запрашэньні, і мы чакаем ад іх пацьвярджэньня з дня на дзень», — заявіў Пяскоў і дадаў, што прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму запрашэньне на парад не накіроўвалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея запрасіла Лукашэнку на парад. Адказу пакуль нямаСёлета традыцыйны парад 9 траўня ў Расеі адмянілі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Пазьней Уладзімір Пуцін перанёс правядзеньне параду да 75-годзьдзя Перамогі з 9 траўня на 24 чэрвеня.
У Беларусі парад 9 траўня сёлета не адмянілі, нягледзячы на каранавірус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску правялі парад да Дня Перамогі, нягледзячы на каранавірус. Відэатрансьляцыя Свабоды ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парад і гуляньні ў Менску падчас пандэміі, пратэст у Бабруйску. Што адбывалася 9 траўня