На тэрыторыі Беларусі стаў дасяжны сэрвіс Youtube Premium — той жа відэахостынг Youtube, але без рэклямы і з дадатковымі функцыямі. Цана — 7,19 даляра на месяц.
Што дае Youtube Premium:
- прагляд відэа без рэклямы;
- прагляд відэа «ў фоне», калі запушчаны іншыя праграмы;
- спампоўка відэа для офлайн-прагляду;
- доступ да музычнага сэрвісу Youtube Music Premium без рэклямы і з офлайн-праслухоўваньнем.
Першы месяц карыстаньня сэрвісам даецца бясплатна.
Цэны на сэрвіс адрозьніваюцца для розных краінаў. Калі ў Беларусі за месяц просяць $7,19 на месяц, то ў Індыі — $1,88, Расеі — $3,16, Украіне — $3,81, Польшчы — $6,32, Чэхіі — $7,84, Літве, Латвіі і Эстоніі — $9,52, ЗША — $11,99, а ў Даніі — аж $17,86.
Звычайная бясплатная вэрсія Youtube застаецца дасяжнай бязь зьменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Youtube апублікаваў сьпіс забароненых тэмаў пра COVID-19. У іх ліку «народныя сродкі» лячэньня