Ужо сёньня: гадавіна выданьня «Новай зямлі»

Якуб Колас

Падзеі 11 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 чэрвеня 1923 году выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і распавядае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі.

Таксама ў гэты дзень

1863 — падчас паўстаньня 1863-1864 гадоў аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы выдаў «Прыказ ад ронду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».

У гэты дзень нарадзіліся

1811 — Вісарыён Бялінскі, расейскі пісьменьнік, крытык і публіцыст.

1864 — Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.

1899 — Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.

1910 — нарадзіўся Жак Іў Кусто, францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга, бацька якога Даніла Куст паходзіў зь Беларусі.

У памяці

1937 — у «справе Тухачэўскага» былі расстраляныя савецкія ваеначальнікі Тухачэўскі, Якір, Убарэвіч, Корк і іншыя.

1993 — памёр Віталь Цвірка, беларускі жывапісец.

2011 — ад анкалёгіі памёр Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).