Свабода паглядзела на сайтах дзяржзакупак, што набываюць сілавыя органы ва ўмовах усясьветнай пандэміі і ў час, калі Беларусь чакае прэзыдэнцкая выбарчая кампанія.
54 фотаапараты за 141 тысячу рублёў
Дэпартамэнт фінансаў і тылу МУС закупляе адразу 54 фотаапараты. Цяпер дзяржзакупка на этапе падачы прапаноў. Тэхніка, паводле заяўкі, каштуе 141 тысячу рублёў, грошы — бюджэтныя.
44 апараты прасьцейшыя, каштуюць, паводле заяўкі, 88 тысяч. І яшчэ 10 фотаапаратаў больш складаныя. Самы дарагі, з успышкай і дадатковым аб’ектывам, ацэньваюць у 13 тысяч 600 рублёў.
Падрыхтоўка апэратараў бесьпілётнікаў
У МУС зьбіраюцца падрыхтаваць 10 апэратараў бесьпілётнікаў. Гэта вынікае з заяўкі. На падрыхтоўку плянуюць патраціць 10 тысяч рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Два дроны дакладна сагналі». Відэааматар сьцьвярджае, што падчас пікету на Камароўцы страціў тры дроныСыстэмы запісу маўленьня
Дэпартамэнт фінансаў і тылу МУС закупляе 9 камплектаў сыстэмаў запісу маўленьня. Агульная сума закупкі — 20 тысяч рублёў. Згодна з дакумэнтамі, гэта сучасная сыстэма разам з кампутарам, якая дазваляе запісваць голас, падключацца да сыстэмы крыніц сыгналаў (тэлефоны) і весьці запіс, а таксама распазнаваць галасы. Згодна з дакумэнтацыяй, сыстэма павінна мець магчымасьць адначасова запісваць і праслухоўваць галасы.
92 мабільныя тэлефоны
Дэпартамэнт фінансаў і тылу набывае 92 мабільныя тэлефоны. Згодна з камплектацыяй, гэта нескладаныя мадэлі (апэратыўная памяць ня меншая за 4 мэгабайты, а ў сучасных смартфонах апэратыўка мераецца гігабайтамі). Агульны кошт закупкі — 6200 рублёў. То бок на адзін мабільны выходзіць 67 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт купіў праграму, якая ўзломвае любы гаджэтСэрвэры, дарагія кампутары і дыскі
Закупка ад апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце — самая дарагая з усіх, якія знаходзім. На сучаснае кампутарнае абсталяваньне, сэрвэры і дыскі плянуюць патраціць 860 тысяч рублёў.
Плянуецца закупіць:
- 3 высокапрадукцыйныя кампутары без манітораў,
- 28 сэрвэраў,
- 43 дыскі SSD.