Першыя тэмпэратурныя рэкорды лета зафіксавалі ў Беларусі 

8 чэрвеня абнавіліся лякальныя максымумы на трох метэастанцыях, сьведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэта на рэсурсе meteoinfo.by.

У Магілёве паветра прагрэлася да 30,2 градуса цяпла, пабіты рэкорд 1956 году (30,1).

У Амсьціславе (Магілёўская вобласць) перакрыты леташні рэкорд — 28,7 супраць 27,9. А ў Нарачы (Менская вобласьць) — рэкорд 2011 году: 29,9 супраць 29,3.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анамальнае халоднае надвор'е ў Беларусі скончылася: на гэты тыдзень прагназуюць +30°С і больш

Цяплей за ўсё было ў Лельчыцах на поўдні Гомельскай вобласьці — 31,4 градуса. Тут паўтарыўся рэкорд 22-гадовай даўнасьці.

Паўтарыўся максымум таксама ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць) — 30,3 (як у 1956 годзе). Рэкорд дня для краіны — 33 градусы ў Берасьці ў 1998-м.

У наступныя дні Белгідрамэт прагназуе гарачае надвор’е, месцамі да 32-33 градусаў. Менш горача будзе на захадзе краіны.