Міністэрства абароны Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі радавога Валошына С.С. 1999 году нараджэньня, паведаміла ведамства ў афіцыйным Тэлеграм-канале.
Вайсковец загінуў 8 чэрвеня ад агнястрэльнай траўмы. Абставіны здарэньня цяпер высьвятляе камісія Мінабароны разам са Сьледчым камітэтам.
Вайсковец праходзіў службу ў зэнітнай ракетнай брыгадзе. У якой менавіта частцы, ведамства не ўдакладняе. Па службе ён характарызаваўся станоўча, гаворыцца ў паведамленьні.
Мінабароны выказала спачуваньні родным і блізкім і паабяцала надаць дапамогу сям’і загінулага.
З пачатку 2020 году ўжо паведамлялі сама меней пра тры сьмерці салдат у войску з розных прычын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны: салдат на Ружанскім палігоне загінуў ад падзеньня дрэва ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Старадароскім гарнізоне загінуў вайсковец-кантрактнік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта выпадковасьць». У Кармянскім раёне разьвітваюцца з 18-гадовым памежнікам, які памёр падчас службы