8500 рублёў дапамогі за некалькі гадзін сабралі фэльчару зь Ліды

Павал Палейчык

Фэльчар хуткай дапамогі Павал Палейчык 8 чэрвеня сабраў за пару гадзін больш як 8500 рублёў дапамогі. Мэдык лічыць, што яму не працягнулі кантракт з бальніцай празь ягоную грамадзкую актыўнасьць.​

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Фэльчара Паўла Палейчыка затрымалі ўвечары 7 траўня. 22 красавіка ён выступіў у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага, за што яго абвінавацілі ва ўдзеле ў недазволенай масавай акцыі. Палейчык адбыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасьля вызваленьня з «сутак» Павал вярнуўся на працу і некалькі тыдняў ня меў ніякіх праблем. Аднак на пачатку чэрвеня яго выклікалі ў аддзел кадраў і ўручылі паведамленьне аб непрацягненьні кантракту. Апошнім працоўным днём Паўла на лідзкай «хуткай» стане 9 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне вельмі крыўдна». Звальняюць фэльчара «хуткай» зь Ліды, які адседзеў за стрым Ціханоўскага

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ