Апошні пацыент, які лячыўся ад COVID-19, у нядзелю быў абвешчаны здаровым. На працягу апошніх двух тыдняў у краіне ня выявілі ніводнага выпадку заражэньня.
У панядзелак Новая Зэляндыя адмяняе ўсе абмежаваньні, зьвязаныя з эпідэміяй, за выключэньнем аднаго: межы застануцца пакуль закрытымі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Карантын у краіне быў уведзены 25 сакавіка, у канцы красавіка абмежаваньні пачалі паступова здымаць.
Усяго ў Новай Зэляндыі было выяўлена 1504 інфікаваных каранавірусам, 22 зь іх памерлі, астатнія акрыялі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прызналі яшчэ 7 сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 8 чэрвеняНовая Зэляндыя стала найбуйнейшай краінай, якая пазбавілася (прынамсі на нейкі час) ад каранавірусу. У Эўропе аб завяршэньні эпідэміі было абвешчана ў Чарнагорыі. Да нуля набліжаецца колькасьць інфікаваных у Ісьляндыі, Славеніі і Харватыі.
Колькасьць інфікаваных у сьвеце, аднак, працягвае расьці: у дзень іх дадаецца больш за 100 тысяч, галоўным чынам за кошт ЗША і краін Лацінскай Амэрыкі. Агульная колькасьць выпадкаў заражэньня ў сьвеце з пачатку эпідэміі, паводле зьвестак Унівэрсытэту Джонза Гопкінза, перавысіла 7 мільёнаў. Памерлі больш за 400 тысяч чалавек і амаль 3,5 мільёна акрыялі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ