Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца затрымалі каля дому, дзе ён жыве, невядомыя людзі. Палітыка, які вяртаўся з пікету на Камароўскім рынку, праводзілі дадому прыхільнікі.
У мэтро Паўла Севярынца сустрэлі жонка Вольга з сынам Францішкам.
Каля дому, дзе Севярынец здымае кватэру, на яго накінуліся невядомыя людзі. Прыхільнікі палітыка паспрабалі абараніць яго ад выкраданьня. Невядомыя выкарысталі супраць іх сілу.
На месцы здарэньня прысутнічаў фотакарэспандэнт Свабоды.