У Менску затрымалі Паўла Севярынца. ВІДЭА

Затрыманьне Паўла Севярынца

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец прымаў удзел у пікеце на Камароўскім рынку. З 12.00 гадзіны там адбываецца збор подпісаў за вылучэнцаў у кандыдаты ў прэзыдэнты.

Палітык неаднаразова выступаў падчас пікету. Пасьля заканчэньня прыхільнікі Севярынца правялі яго ў цягнік мэтро, каб перашкодзіць затрыманьню.

Асьцярожна, лаянка.

Затрыманьне адбылося побач з домам, дзе жыве Павал Севярынец.