На пікеце каля Камароўкі хлопец прапанаваў дзяўчыне ажаніцца

Арсені і Вераніка

Ягоную дзяўчыну Вераніку некалькі разоў затрымлівалі за грамадзкую актыўнасьць, а калі яны ажэняцца, то «прасьцей будзе перажыць гэтыя цяжкія часы».

Актывіст «Моладзевага блёку» Арсені на пікеце ля Камароўкі зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Вераніке. Яна таксама актывістка «Моладзевага блёку», нядаўна яе некалькі разоў затрымлівалі.

«Цяпер затрымліваюць многіх актывістаў, удзельнікаў рухаў. У такі час хацелася б быць больш-менш упэўненым, што ўсё будзе добра, можна будзе зьвязацца з блізкім чалавекам», — распавёў Свабодзе Арсені.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адкажыце мне, як бацька бацьку». Тата затрыманага гарадзенца напісаў адкрыты ліст да Лукашэнкі. ВІДЭА

7 чэрвеня ля Камароўкі праходзіць пікеты па зборы подпісаў адразу некалькіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. На пачатку пікету затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Алега Баброўскага. Таксама каля Камароўцы людзі ў цывільным затрымалі мужчыну, імя якога пакуль невядомае.

У пікетах агулам, па падліках праваабаронцаў прымаюць удзел каля 1350 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: На Камароўку прыйшлі паставіць подпісы больш за 1350 чалавек