Збор грошай на квіток да Гаагі і чэргі. Як праходзяць нядзельныя пікеты на Камароўцы. ФОТА
Подпісы зьбіраюць адразу некалькі кандыдатаў у прэзыдэнты. Амаль ва ўсіх чэргі.
Чэргі стаяць на падыходзе да Камароўкі. Паводле назіральнікаў падпісацца прыйшлі каля 1500 чалавек.
Людзі носяць ахоўныя маскі.
Міліцыянты паспрабавалі спыніць імправізаваны мітынг, які арганізаваў вакол сябе Павал Севярынец. Але іх мякка адціснулі і тыя сышлі.
Новая мода - людзі пасьпелі зрабіць жартаўлівыя майкі паводле апытанак аб рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі на інтэрнэт-рэсурсах.
Дэмакратычная актывістка Вольга Мікалайчык, чыю ініцыятыўную групу не зарэгістраваў Цэнтарвыбаркам, заклікала зьбіраць па 1 капейцы «дыктатару» на квіток да Гаагі. Людзі актыўна адрэагавалі і торба з дробязьзю імкліва напаўняецца.
Чэргі да альтэрнатыўных прэтэндэнтаў растуць.