6 чэрвеня карыстальнікі Telegram па ўсім сьвеце паскардзіліся на збой у працы прыкладаньня.
У мэсэнджэр было немагчыма ўвайсьці, а ў іншых не падгружаліся карцінкі і не адпраўляліся паведамленьні.
На памылку наракалі жыхары Беларусі, Украіны, Расеі, шэрагу эўрапейскіх краінаў і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія ўлады зноў паспрабуюць заблякаваць TelegramНеўзабаве каманда Telegram паведаміла, што ў курсе праблемаў з доступам да мэсэнджэра і працуе над аднаўленнем яго функцыянаваньня. Пасьля гэтага прыкладанне стала працаваць карэктна.
Раней маштабныя збоі ў працы Telegram здарыліся ў красавіку 2018 году. Тады ўлады Расеі паспрабавалі заблякаваць мэсэнджэр на рашэньне суду, аднак тыя спробы аказаліся безвыніковымі.