5 чэрвеня ў Мазыры затрымалі фэрмэра Аляксандра Вянгуру. Пра яго здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі і «браў інтэрвію» ў ягоных парсюкоў — «прыкарытнікаў».
Учора ў фэрмэра быў ператрус, забралі ноўтбук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэрор быў страшны!» Як рабілі ператрус у мазырскага фэрмэра, сюжэт пра якога здымаў Ціханоўскі«Сёньня ён пайшоў у міліцыю, каб забраць назад ноўтбук. У выніку Аляксандра затрымалі. Мне ў дзяжурнай частцы сказалі, што па адміністрацыйнай справе і што павязуць на суд. Больш нічога ня ведаю», — сказала Свабодзе жонка фэрмэра Ірына.
Сёньня ў Мазыры таксама затрымалі Аляксандра Цуранава і Дзяніса Коласа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі аўтара каналу «Мозырь для жизни». Рабілі начны ператрус у фэрмэра, якога здымаў Ціханоўскі