Выехаць у краіны Эўразьвязу можна будзе пры наяўнасьці даведкі пра адсутнасьць COVID-19

Рым падчас карантыну

Падчас онлайн-канфэрэнцыі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства здароўя Беларусі, Дэпартамэнту турызму, грамадзкіх аб’яднаньняў абмяркоўваліся пытаньні арганізацыі выязнога і ўнутранага турызму ва ўмовах пандэміі.

Эўразьвяз вызначыў пералік краін, жыхары якіх ад 1 чэрвеня могуць перамяшчацца з мэтай турызму, дзелавых паездак і г. д. Беларусі ў сьпісах няма. Галоўная ўмова для краіны, адкуль могуць уяжджаць грамадзяне, — колькасьць хворых. Яна не павінна перавышаць 25 чалавек на 100 000 жыхароў. У Беларусі паказьнік нашмат большы — 474 чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрыты Люўр набраў больш за 10 мільёнаў віртуальных візытаў за час карантыну

Тым ня менш, згодна з рэкамэндацыяй Сусьветнай арганізацыі здароўя, можна прымаць грамадзян са спісу праблемных краін з гледзішча эпідэмічнай сытуацыі пры наяўнасьці даведкі аб адсутнасьці захворваньня на COVID-19. Міністэрства здароўя Беларусі распрацавала ўзоры даведак на расейскай і ангельскай мовах і гатовая выдаваць у выпадку неабходнасьці.

Падставай для правядзеньня тэстаў будзе аплочаны квіток у два бакі. Калі патрэбен экпрэс-тэст, на падставе заявы ведамства такая магчымасьць будзе забясьпечаная. Кошт тэсту для грамадзян Беларусі — 41 рубель, для нерэзыдэнтаў — 56 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цуды Беларусі. Сем экзатычных месцаў, дзе можна адпачыць ад пандэміі. ФОТА

Міністэрства аховы здароўя цяпер вызначае пералік паліклінік, дзе можна будзе атрымаць даведку і здаць тэст.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ