Аляксандар Лукашэнка 4 чэрвеня назваў новага кіраўніка ўраду і зьмяніў шэраг міністраў, пасьля правёў сустрэчу з новым складам ураду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў новым прэм’ерам Рамана Галоўчанку. Хто ён? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі і землякі. Каго яшчэ Лукашэнка прызначыў ва ўрад ГалоўчанкіНа сустрэчы Лукашэнка, як перадае ягоная прэс-служба, адзначыў, што «нават тыя, хто ня трапіў у новы ўрад, бяз працы не застануцца, яны ня ворагі». Новаму ўраду ён сказаў наступнае:
- «Я вас прашу: набывайце працоўны стан, асабліва тыя, хто сёньня будзе на новых пасадах працаваць. А пераважнай большасьці, напэўна, і ня трэба яго набываць, я думаю, вы ў тонусе ўсе».
- «Ды і час сёньня ня тое, каб ламаць. Нават ня час будаваць. Сёньня трэба выратаваць тое, што пабудавана».
- «Адкрыта кажу і народу, і вам: зь верталёта грошы раскідваць ня будзем».
- «Выратаваць краіну і выйсьці з гэтага становішча мы можам толькі дзякуючы сваёй дысцыпліне, сьціснуўшы зубы, дзякуючы стрыманасьці і кірунку ўсяго народу на рашэньне праблемаў».
- [прызначыў прэм’ерам Галоўчанку] «Самае галоўнае, гэта надзейны чалавек, якому можна даверыць. Які разумее, ад зямлі. Ён надзейны чалавек, патрыёт сваёй краіны, нарадзіўся і вырас у Беларусі. Аб'езьдзіўшы ўвесь сьвет, ён не застаўся нідзе, ні ў адной краіне».