Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 3 чэрвеня.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
- Берасьцейскі гарвыканкам заявіў пра пік захворваньняў на COVID-19 у горадзе. Штодня з пнэўманіямі шпіталізуюць больш за 100 берасьцейцаў.
- Упершыню ў Беларусі за дзень выпісалі пасьля COVID-19 больш, чым выявілі новых інфікаваных. Паводле Міністэрства аховы здароўя, стан на дзень 3 чэрвеня ў Беларусі такі: за апошнія суткі выявілі яшчэ 861 выпадак і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 946 чалавек. Агулам захварэлі 45 116 чалавек, паправіліся і выпісаліся — 20171, памерлі — 248.
- Швэдзкі эпідэміёляг Андэрс Тэгнэл, аўтар ідэі некарантыну, прызнаў, што яго стратэгія барацьбы з каранавірусам прывяла да занадта шматлікіх сьмерцяў. Тэгнэл пераканаў сваю краіну пазьбегнуць строгага карантыну і локдаўну.
- Міністэрства адукацыі Беларусі абмежавала набор у дзіцячыя садкі ў сувязі з каранавірусам.
- Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч перадаў у Міністэрства аховы здароўя зварот з патрабаваньнем выканаць усе рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя адносна пераадоленьня пандэміі COVID-19 запатрабаваў пераносу тэрміну выбараў.
- Ад пнэўманіі памерла мэдсястра, якая брала аналізы ў прыватным мэдцэнтры ў Менску.
- На сайце грамадзянскай кампаніі #ByCovid19 зьявілася інтэрактыўная мапа, дзе пазначана, якую дапамогу мэдыкам у якія раёны ўжо даставілі, а якой мэдыкі яшчэ чакаюць.
- У Кітаі, паводле Камісіі грамадзкай аховы здароўя, цягам апошніх сутак выяўлена адна сымптаматычная каранавірусная інфэкцыя і чатыры бессымптомныя інфэкцыі.
- Лукашэнка адправіў урад у адстаўку.
- У сумеснай заяве ад імя ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтваў краінаў Эўразьвязу ў Менску амбасады ЗША і Вялікай Брытаніі і прадстаўніцтва Эўразьвязу заклікалі беларускія ўлады прыняць уcе захады, неабходныя для правядзеньня «бясьпечных, мірных, свабодных і справядлівых выбараў і забесьпячэньня асноўных свабод».
- На дачы Ціханоўскага адбыўся ператрус.
- ЦВК адказаў адмовай на прапанову зрабіць выбары дыстанцыйнымі.
- АБСЭ і Эўрапарлямэнт заклікалі вызваліць Ціханоўскага і яго паплечнікаў, прыгразілі санкцыямі.
Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі