Мірныя дэманстрацыі і нямірныя сутычкі па ўсёй Амэрыцы. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Дэманстранты збіраюцца ўздоўж агароджы парку Лафает каля Белага дому ў Вашынгтоне.
Дэманстранты ў Вашынгтоне спыняюцца, каб укленчыць на знак пратэсту супраць сьмерці Джорджа Флойда.
«Хвіліна маўчаньня» падчас пратэсту ў Сіэтле, штат Вашынгтон.
Паліцыянты арыштоўваюць удзельнікаў акцыі пасьля камэнданцкай гадзіны ў Нью-Ёрку.
Абрабаваная крама з сувэнірамі на Мангэтане ў Нью-Ёрку.
Пратэстоўцы ўзнімаюць кулакі перад рэзыдэнцыяй мэра Нью-Ёрку.
Намесьнік начальніка паліцыі Нью-Ёрку Макарты сустракае ўдзельнікаў акцыі пратэсту.
Сцэна з дэмантстрацыі ў Бостане, штат Масачусэтс.
Паліцыянт і ўдзельнік пратэсту ў Лос-Анджэлесе.
Затрыманьне кіроўцы ў Лос-Анджэлесе за парушэньне рэжыму камэнданцкай гадзіны.
Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі кленчаць на знак салідарнасьці з пратэстоўцамі, Галівуд, Каліфорнія.
Сутычка паліцыі з дэманстрантамі ў Атлянце.
Пратэстовец паціскае руку паліцыянту, Галівуд, Каліфорнія.
Пратэстовец кідае дымавую шашку ў бок паліцыі, Атлянта.
Пратэст у Г’юстане, Тэхас.
Паліцыянты падчас мітынгу пратэсту ў Лос-Анджэлесе.
Паліцыянты і пратэстоўцы падчас мітынгу ў Санрайз, Флорыда.
Дзяўчынка каля разьбітай і абрабаванай крамы з алькаголем у Мінэапалісе.