Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Ільлі Косьцевых і пакінула прысуд абодвум бязь зьменаў.
Ільлю Косьцеву 21 год, ягонаму брату Станіславу 19. У студзені 2020 году калегія Магілёўскага абласнога суду прыгаварыла братоў Косьцевых да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы Натальлі Кастрыцы. Гэта адбылося ў красавіку 2019 году ў Чэрыкаве. Ільля і Станіслаў забілі Натальлю Кастрыцу і падпалілі яе дом, дзе знаходзілася цела забітай, каб, паводле сьледзтва, схаваць сьляды злачынства.
Іх пакараюць сьмерцю, калі не памілуе Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд зацьвердзіў сьмяротныя выракі братам Косьцевым, якія забілі настаўніцу