Адмова беларускіх уладаў уводзіць карантынныя меры, магчыма, дазволіць пазьбегнуць глыбокага эканамічнага спаду. Аднак пры гэтым краіна можа сутыкнуцца з больш сур’ёзнай мэдычнай праблемай.
Такая ацэнка ўтрымліваецца ў аглядзе, падрыхтаваным цэнтрам макраэканамічных дасьледаваньняў расейскага «Сбербанка». На дакумэнт спасылаецца БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка задаволены, што ня ўвёў карантыну: «На Захадзе дзікае беспрацоўе, людзі каструлямі грукаюць»Як адзначаюць аналітыкі, сьвядомае ігнараваньне карантыну дазволіла беларускай эканоміцы прадэманстраваць меншы спад у параўнаньні зь іншымі краінамі рэгіёну, нават нягледзячы на прыпыненьне паставак нафты ў пачатку году.
«Паводле нашай ацэнцы, эканоміка Расеі скарацілася ў красавіку на 10-15% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, Украіны — на 11%, Казахстану — на 7,5%. Тады як зьніжэнне выпуску ў Беларусі склала 4,3%», — гаворыцца ў аглядзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк: Беларусь чакае найгоршы эканамічны спад за чвэрць стагодзьдзяПры гэтым беларускія ўлады не асабліва распаўсюджваюцца, што эканоміка фактычна працуе на склад. Зьніжэнне попыту прымушае прадпрыемствы павялічваць запасы гатовай прадукцыі: на 1 траўня яны складалі 79% ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці супраць 65% у папярэднім годзе.
Раней аналітыкі «Сбербанка» прагназавалі, што з-за паніжэньня зьнешняга попыту эканоміка Беларусі сёлета можа скараціцца на 6-8%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка спрагназаваў, калі запрацуе эканоміка, якая пацярпела ад каранавірусу ў Беларусі і сьвецеУ расейскім банку таксама падкрэсьліваюць, што ў палітыцы афіцыйнага Менска ёсьць і зваротны бок. Перадусім гаворка пра імклівы рост хворых. Як у абсалютным, так і ў адносным выражэньні Беларусь істотна апярэджвае раней пералічаныя краіны ў колькасьці інфікаваных.
Паводле афіцыйных дадзеных, на 2 чэрвеня ў Беларусі былі 44 255 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, памерла 243 чалавек.