Затрыманьне Сяргея Ціханоўскага вывела на вуліцы гарадоў Беларусі тысячы людзей і паставіла ўлады перад неабходнасьцю рэагаваць на грамадзкія настроі. Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Сьцісла:
- Калі ўлады, затрымліваючы Сяргея Ціханоўскага, разьлічвалі на зьніжэньне масавай актыўнасьці, яны памыліліся. Атрымалася наадварот.
- У нядзелю збор подпісаў за кандыдатаў сабраў вялікую колькасьць людзей ня толькі ў Менску, але і ў абласных цэнтрах. Пры гэтым шмат хто ідзе падпісвацца не за нейкага канкрэтнага кандыдата, а за некалькіх. «Толькі не за Лукашэнку» – кажуць яны.
- У Сьвятланы Ціханоўскай застаецца законная магчымасьць зьбіраць людзей, але некаторыя аглядальнікі не выключаюць зьняцьця яе з рэгістрацыі. Аднак гэта можа мець для ўлады непрадказальныя наступствы. Пакуль пратэсты адбываюцца ў цывілізаваным, легальным рэчышчы.
-
Затрыманьне Статкевіча і паплечнікаў Ціханоўскага – імкненьне неўтралізаваць лідэраў масавых пратэстаў.
- Цяпер фаварытамі ў людзей, якія выходзяць на вуліцы, выглядаюць тыя, хто найбольш рэзка выступае супраць Лукашэнкі.
- Тым ня менш, ёсьць прыхільнікі «памяркоўных» Бабарыкі і Цапкалы, і калі Ціханоўскі будзе выключаны з гульні, зусім не абавязкова, што ягоныя прыхільнікі пяройдуць да Бабарыкі і Цапкалы.
- Асабістую харызму нельга перадаць іншаму. Але калі Ціханоўскі апынецца ў зьняволеньні, ягонае маўчаньне за кратамі можа быць гучнейшым, чым ягоны голас на вуліцы.
-
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія праваабаронцы абвясьцілі Сяргея Ціханоўскага палітычным зьняволеным