Мужчынам у скураной куртцы, які падчас патасоўкі ў Горадні 29 траўня паклаў на зямлю міліцыянта, аказаўся горадзенскім актывістпм Я. (Свабодзе вядомае сапраўднае імя гарадзенца).
Ён расказаў Свабодзе, што адбылося падчас пікету, дзе праходзіў збор подпісаў за патэнцыйную кандыдатку ў прэзыдэнты Сьвятлану Ціханоўскую. Менавіта ў выніку гэтай мітусьні падчас збору подпісаў затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага. Гэтаму папярэднічалі агрэсіўныя паводзіны невядомай жанчыны, якая хапала Ціханоўскага за вопратку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага. ВІДЭА«Па законе яны [міліцыянты] павінныя былі адцясьніць гэтую жанчыну-правакатара, але яны чамусьці пачалі хапаць Сяргея за рукі. Мы спрабавалі іх адцясьніць ад Сяргея», — расказвае Я. пра момант перад тым, як здарылася патасоўка на плошчы, і Ціханоўскага затрымалі.
Актывіст пацьвердзіў, што ён акуратна паклаў міліцыянта на зямлю.
«Ён проста на мяне ўпаў, а я яго ўжо падхапіў адпаведна, каб ня даць чалавеку ўдарыцца аб нешта», — патлумачыў гарадзенец.
— Ці я правільна разумею, што міліцыянт сам упаў на вас?
— Так, вы правільна зразумелі. Калі ён падаў на мяне, я проста яго падхапіў. Ніякай бойкі там насамрэч не было, — адказаў мужчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядомы мужчына на пікеце Ціханоўскага далікатна кладзе міліцыянта на зямлю. ВІДЭАЯ. адсядзеў у траўні некалькі сутак за ўдзел у сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у Горадні 26 красавіка. Пасьля выхаду на волю пасьля арышту ён паведаміў Свабодзе, што будзе надалей спрабаваць змагацца з уладай і з сыстэмай.
«Бо гэтая ўлада ставіцца да людзей па-скоцку... Яна займаецца забойствам свайго народу праз каранавірус, праз нікому не патрэбныя парады, якія паадмянялі ўсе краіны акрамя Беларусі і Туркмэністану. Чаму мне гэта патрэбна? Бо мне надакучыла езьдзіць па бліжэйшых краінах і працаваць там», — патлумачыў суразмоўца.
Па ягоных словах, праз затрыманьне яго не далося зламаць.
«Гэты затвор за кратамі даў мне яшчэ больш сілаў. Я зь яшчэ большым імпэтам буду старацца зьбіраць людзей і паказваць праўду, як улада зь імі абыходзіцца, і як нашыя грамадзяне Беларусі гэтага не заўважаюць», — сказаў актывіст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, на што ў шпіталі скардзіўся міліцыянт, якога забрала хуткая зь пікету Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчына, якая кідалася на Сяргея Ціханоўскага. ФАТАФАКТ