Каля машын Ціханоўскага дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. ФАТАФАКТ

Тры аўтамабілі каманды «Страна для жизни» стаяць побач з плошчай у Горадні, дзе адбываўся пікет. Каля іх супрацоўнікі ў цывільным, два шэрых мікрааўтобусы і адзін белы, а таксама супрацоўнікі ДАІ.

У адной з машын каманды блогера Ціханоўскага гарыць сьвятло.

У адным з мікрааўтобусаў праваахоўнікаў сядзяць людзі і нешта абмяркоўваюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці здолее народ абараніць Ціханоўскага