У Твітар-акаўнце «Краіны для жыцьця» Сяргея Ціханоўскага зьявілася відэа, на якім бачна, як невядомы мужчына ў скураной куртцы, падчас мітусьні на пікеце ў Горадні, дапамагае легчы на зямлю маладому мужчыне ў міліцэйскай форме.
Менавіта ў выніку гэтай мітусьні падчас збору подпісаў затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага. Гэтаму папярэднічалі агрэсіўныя паводзіны невядомай жанчыны, якая хапала Ціханоўскага за вопратку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На міліцыянта наваліліся. Правакацыя...». Што Лукашэнка сказаў за 4 гадзіны да затрыманьня Ціханоўскага ў ГорадніЗатрымлівалі блогера АМАПаўцы, якія да гэтага знаходзіліся ў мікрааўтобусах, прыпаркаваных каля вуліцы Савецкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага. ВІДЭА