У Казахстане з 1 чэрвеня здымаюць блокпасты, у Алматы заўтра запрацуюць мячэці і цэрквы

Пахаваньне памерлых у Алматы

У Казахстане з 1 чэрвеня сілавікі здымаюць блокпасты на дарогах паміж гарадамі краіны і на ўезьдзе ў гарады, паведаміў намесьнік кіраўніка камітэту транспарту Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага разьвіцьця Жанібэк Тайжанаў.

Таксама, па паведамленьні гарадзкой адміністрацыі Алматы, у горадзе з 30 траўня ізноў адкрыюцца мячэці і цэрквы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Мэрыя дазволіла ў мячэцях і цэрквах працаваць пры ўмове выкананьня санітарных правілаў. Калектыўныя рэлігійныя мерапрыемствы – пятнічныя малітвы, суботнія і нядзельныя службы, сходы вернікаў для апяваньня сьвятых імёнаў і гэтак далей пакуль забароненыя.

Прыхаджанаў бяз масак і з прыкметамі грыпу ў памяшканьне не дапусьцяць, а тым, каму дазволілі ўвайсьці, нельга будзе знаходзіцца ў будынку больш за 15-20 хвілінаў. У масках і пальчатках павінны быць усё сьвятары, ім рэкамэндавана выконваць сацыяльную дыстанцыю з прыхаджанамі.

Што тычыцца блокпастоў, то па рашэньні сандактароў і мясцовых уладаў на ўезьдзе ў горада могуць быць пакінутыя «лякальныя блокпасты», але на іх ня будзе сілавікоў і арміі. Казахстанцам з чэрвеня дазволяць свабодна перасоўвацца на аўтамабілях паміж гарадамі, таксама аднаўляюцца перавозкі пасажыраў на аўтобусах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International заклапочаная рэпрэсіямі пад прыкрыцьцём змаганьня з каранавірусам 

Па словах Тайжанава, у салёны аўтобусаў пасажыраў будуць дапускаць толькі ў масках, а аўтобусы абавязкова будуць праходзіць дэзынфэкцыю на канчатковых пунктах маршруту.

Пасажырскія цягнікі ў Казахстане запусьцяць на межах – 15 пар цягнікоў.

Міжнародныя аўтобусныя маршруты з Расеяй, КНР, Узбэкістанам, Кіргізстанам і Манголіяй будуць адноўленыя «па меры паляпшэньня санітарна-эпідэміялагічнай сытуацыі ў гэтых краінах», паведамілі ўлады Казахстану. Пакуль аб паўнавартасным паведамленьні гаворкі не ідзе.

Рэжым надзвычайнага становішча ў Казахстане быў уведзены 16 сакавіка з прычыны пандэміі каранавірусу. 11 траўня ён фармальна быў зьняты: ужо адкрыліся паркі, друкарні, атэлье і майстэрні, адноўленыя авіязносіны паміж гарадамі для тых, хто мае адмоўны тэст на каранавірус.

Па афіцыйных дадзеных на 29 траўня, у Казахстане колькасьць хворых каронавірусам дасягнула 9 932, памерлі – 37.