Эпідэмія каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 пачала распаўсюджвацца ў Эўропе з Італіі, але за чатыры месяцы на першае месца выйшла Расея, у топ трапіла і Беларусь. Як мянялася колькасьць інфікаваных, паводле статыстыкі сайту Worldmeters:
Сайт Worldmeters не зьяўляецца афіцыйнай крыніцай мэдычнай інфармацыі, але зьбірае афіцыйныя паведамленьні з сайтаў дзяржаўных установаў краінаў. Зьвесткамі сайту карыстаюцца ўрад Вялікай Брытаніі і ўрады шэрагу іншых краінаў, выданьні BBCm Business Insider, Financial Times, The New York Times і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры месяцы з каранавірусам. 10 фактаў пра COVID-19 у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь увайшла ў пяцёрку краін Эўропы з найбольшай колькасьцю выпадкаў COVID-19 за апошнія 2 тыдніКаранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.