Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 29 траўня Менскі трактарны завод, заявіў, што Беларусь правільна не ўвяла карантыну і не спыніла вытворчасьці.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«На багатым Захадзе дзікае беспрацоўе. Людзі каструлямі грукаюць. Дзякуй Богу, што мы гэтага пазьбеглі, не закрыліся», — цытуе яго праўладны тэлеграм-канал «Пул Первого».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто, калі не Лукашэнка? Спыталі менчукоў на Трактарным заводе. ВІДЭАКіраўніцтва прадпрыемства, дэманструючы госьцю новыя ўзоры тэхнікі, адзначыла, што МТЗ ня толькі працуе ўстойліва, ёсьць нават вакансіі.
«Тое, што я казаў. Нам ня трэба сьпяшацца зь верталёта грошы раскідваць. Ёсьць працоўныя месцы», — адрэагаваў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка спрагназаваў, калі запрацуе эканоміка, якая пацярпела ад каранавірусу ў Беларусі і сьвецеСярод іншага ён зьвярнуў увагу, што важна ня толькі вырабляць прадукцыю, але і рабіць гэта якасна, тады не паўстане праблем са збытам.
Таксама Аляксандар Лукашэнка загадаў працягваць разьвіваць вытворчасьць беларускай тэхнікі за мяжой.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ