Генпракуратура Беларусі, разгледзеўшы скаргу ўдавы зьніклага ў 1999 годзе бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, адмовілася пераглядаць пастанову Сьледчага камітэту аб прыпыненьні расьсьледаваньня па фактах зьнікненьня беларускіх палітыкаў.
Пра гэта Ірына Красоўская паведаміла Deutsche Welle.
У адказе гаворыцца, што рашэньне аб прыпыненьні, вынесенае сьледчым Юрыем Вараўкам, «прынятае законна і абгрунтавана», таму падставаў для яго адмены няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваякі Красоўскага і Завадзкага падалі хадайніцтвы аб аднаўленьні сьледзтва ў сувязі з заявамі СОБРаўцаУ сваёй скарзе Ірына Красоўская пісала, што Сьледчы камітэт не зрабіў належных захадаў у сувязі з прызнаньнем у датычнасьці да забойстваў апазыцыянэраў, якое зрабіў у інтэрвію DW былы баец спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня ўнутраных войскаў Юры Гараўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля прызнаньняў Гараўскага Сьледчы камітэт падоўжыў справу аб зьнікненьні ЗахаранкіУдава выкрадзенага бізнэсоўца расцэньвае пастанову сьледчага Вараўкі як «незаконную, паколькі яна груба парушае патрабаваньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, неабгрунтавана зацягвае папярэдняе сьледзтва з прыцягненьне вінаватых да крымінальнай адказнасьці».
Ігнараваньне ўсіх яе ранейшых скаргаў Ірына Красоўская тлумачыць тым, што ў дачыненні да арганізацыі выкраданьняў і «магчымага несудовага пакараньня» яе мужа і іншых палітыкаў падазраюцца дзейныя і былыя адказныя службовыя асобы: кіраўнік справамі прэзыдэнта Шэйман, экс-міністар унутраных справаў Сівакоў, былы начальнік службы бясьпекі прэзыдэнта Васільчанка, былы камандзір вайсковай часткі 3214 Паўлічэнка. Усе яны, жадаючы пазьбегнуць адказнасьці, выкарыстоўвалі і працягваюць выкарыстоўваць службовае становішча, перашкаджаючы высьвятленьню праўды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Павінен быць дапытаны Паўлічэнка». Праваабаронцы зьняпраўджваюць вэрсіі Лукашэнкі пра зьнікненьні палітыкаўЛетась 18 сьнежня Сьледчы камітэт аднавіў папярэдняе сьледзтва аб фактах зьнікненьня апазыцыянэраў — праз два дні пасьля таго, як DW апублікавала інтэрвію з Гараўскім. Той прызнаўся, што вясной і ўвосень 1999 году на загад падпалкоўніка Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах палітычных апанэнтаў Лукашэнкі — экс-міністра ўнутраных спраў Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтарвыбаркаму Віктара Ганчара і бізнэсоўца Красоўскага. Паводле яго, усіх траіх застрэліў асабіста Паўлічэнка.
Аднак у сакавіку расьсьледаваньне прыпынілі.