Больш чым 1200 фэйкавых акаўнтаў у сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, YouTube) даюць адмоўныя паведамленьні пра людзей, якія крытычна ставяцца да Кітаю ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй. Адначасова гэтыя акаўнты хваляць Пэкін за яго рэакцыю на пандэмію.
Пра гэта паведамляе BBC, спасылаючыся на сваё журналісцкае дасьледаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Кітай узмацніў сыстэму сачэньня за людзьмі падчас пандэмііBBC удакладняе, што, хоць няма канчатковых доказаў, што гэтыя акаўнты зьвязаныя з кітайскім урадам, яны маюць рысы, вельмі падобныя да аналягічнай дзяржаўнай інфармацыйнай апэрацыі з Кітаю, якую Facebook і Twitter выдалілі летась.
Раскрытыя BBC акаўнты таксама маюць падабенства да пракітайскай спам-сеткі, якая атрымала мянушку Spamouflage Dragon за тое, што рассылала ў сацыяльных сетках кітайскую палітычную прапаганду і адначасова спам крытыкам Кітаю.