У красавіку 2020 году пасажыраабарот транспарту ў Беларусі склаў 49,5% ад пасажыраабароту ў красавіку мінулага году, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Асабліва значна гэтая лічба зьнізілася менавіта за красавік — склала 62,1% ад сакавіцкага пасажыразвароту (за першыя 4 месяцы 2020 году пасажыразварот зьменшыўся на 14,4% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2019 году).
Значна ўпалі і аб’ёмы перавозак пасажыраў. У красавіку, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году:
- на 92,1% скараціўся абʼём пасажырскіх перавозак паветраным транспартам,
- на 45,2% менш пасажыраў скарысталіся паслугамі чыгункі,
- на 39,1% менш пасажыраў сталі езьдзіць электрычкамі і мэтро,
- на 24,6% менш — аўтамабільным транспартам (аўтобусамі).
-
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ