У Берасьці ў сувязі з каранавірусам скасавалі ўсе памятныя акцыі на 22 чэрвеня

Берасьцейская крэпасьць

Берасьцейскі аблвыканкам скасаваў усе імпрэзы ў гарадзкой фартэцыі да Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай айчыннай вайны.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Прадстаўнікі вайскова-гістарычнага клюбу «Гарнізон» на сваіх старонках у сацыяльных сетках пацьвердзілі, што рэканструкцыю абароны Берасьцейскай крэпасьці, якую меркавалася зрабіць раніцай 22 чэрвеня, адмянілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пралік Сталіна. Які кавалак вайны ў Беларусі зьнік у савецкі час

Адмянілі ня толькі яе, але і ўсе іншыя масавыя мерапрыемствы.

«Мы вельмі шкадуем, але ў гэты нялёгкі час важна найперш захаваць сваё здароўе», — адзначаюць рэканструктары.

Першапачаткова ў праграме былі заплянаваныя інсцэнізацыі «апошняга мірнага дня» і эпізодаў «гераічнай абароны» крэпасьці. Яны меліся адбыцца на Кобрынскім умацаваньні.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ