Першы намесьнік міністра аховы здароўя Дзьмітры Піневіч ацаніў сытуацыю з пашырэньнем каранавірусу ў рэгіёнах.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Паводле чыноўніка, ведамства трымае сытуацыю ў абласьцях пад кантролем. Пры гэтым не прагучала канкрэтных лічбаў — апошні раз справаздача пра агульную карціну па рэгіёнах была больш за месяц таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Магілёўшчыне зафіксавалі першую сьмерць ад каранавірусуТак, па словах Дзьмітрыя Піневіча, у Берасьцейскай вобласьці колькасьць тых, хто захварэў на COVID-19, зьмяншаецца. У Гомельскай вобласьці застаюцца пытаньні, і 27 траўня ён мае намер выехаць туды асабіста.
Таксама падкрэсьліў, што ў Віцебскай вобласьці ўстановы аховы здароўя, якія працавалі з інфікаванымі, пачалі паступова вяртацца да звыклага рэжыму працы. Параўнальна спакойнае становішча назіраецца і ў Магілёўскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як унукам у пандэмію пабачыцца з бабуляй і дзядулем? ПарадыНа сайце Міністэрства здароўя таксама паведамляецца, што да плянавага рэжыму вяртаюцца і лякарні ў Менску.
Колькасьць заражаных каранавірусам у Беларусі на 26 траўня перавысіла 36 тысяч. За суткі COVID-19 дыягнаставаны яшчэ ў 915 пацыентаў, агулам 208 памерлых.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ