Унутраныя межы Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны будуць адкрытыя для грамадзян гэтых трох краін, калі тыя вернуцца на радзіму на працягу 48 гадзін. У такім выпадку ім ня трэба будзе здаваць тэст на каранавірус і выконваць карантын.
Прага і Братыслава дамовіліся аб аднаўленьні пагранічных зносін паміж сваімі краінамі ў абмежаваным аб’ёме. Адпаведная дамоўленасьць, дасягнутая чэскім і славацкім прэмʼер-міністрамі Андрэем Бабішам і Ігарам Матовічам, будзе дзейнічаць зь серады, 27 траўня, напісаў Бабіш у Twitter у аўторак, 26 траўня. Паводле ягоных слоў, пазьней да Чэхіі і Славаччыны далучылася Вугоршчына.
Грамадзянам трэціх краін, у тым ліку Нямеччыны, з прычыны пандэміі COVID-19 пакуль забаронена ўяжджаць у Чэхію, Славаччыну і Вугоршчыну.