Транзытныя пастаўкі па транснацыянальная газаправодзе Ямал — Эўропа, правілы выкарыстаньня на якім памяняліся ў гэтым месяцы пасля завяршэньня доўгатэрміновага кантракту на выкарыстаньне польскага ўчастку, цалкам спыненыя раніцай у аўторак, паведамляе «Інтэрфакс».
Дадзеныя нямецкага газатранспартнага апэратара Gascade паказваюць падзеньне фізычнага патоку газу пры ўваходзе на кампрэсарную станцыю "Мальнаў" на ўсходзе Нямеччыны да нуля.
Доўгатэрміновы кантракт на транспартаваньне расейскага газу па гэтай магістралі на тэрыторыі Польшчы скончыўся 17 траўня. Далей магутнасьці разьмяркоўваюцца на аўкцыёнах рознага тэрміну, ад году да некалькіх гадзінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіргізстан сьледам за Беларусьсю і Армэніяй просіць Расею зьнізіць цану на газ«Газпром» рэзка зьнізіў рэзэрваваньне польскай трубы — да 33% у суботу і 10% у нядзелю і панядзелак. Рэальны транзыт у рамках гэтых аб’ёмаў быў нават меншы. Пры гэтым гаворка не пра рамонтныя работы, плянавае прыпыненьне будзе 6–11 ліпеня. Акурат тады пройдзе аўкцыён на наступны газавы год — ад кастрычніка 2020-га па верасень наступнага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча адмовілася ад транзыту расейскага газуГазаправод Ямал — Эўропа працягласьцю звыш 2 тысяч кілямэтраў, ад расейскага Таржка празь Беларусь і Польшчу да нямецкага Франкфурту-на-Одэры, выведзены ў 2006 годзе на праектную магутнасьць — 33 млрд кубамэтраў. Польскі ўчастак складае 683 кілямэтры лінейнай часткі і пяць кампрэсарных станцый, ім валодае сумеснае прадпрыемства EuRoPol Gaz.
Па Беларусі праходзіць 575 км гэтага газаправоду, тут збудавана 5 кампрэсарных станцый: «Нясьвіская», «Крупская», «Слонімская», «Менская» і «Аршанская». «Газпром» зьяўляецца адзіным уладальнікам беларускага ўчастку.