Подпісы зьбіраюць за вылучэньне жонкі блогера Сяргея Ціханоўскага Сьвятланы ў якасьці кандыдаткі на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня.
Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі >>
Пікет для збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую праходзіў у Менску на пляцоўцы ля Камароўскага рынку ў нядзелю 24 траўня. Ён працягваўся больш за 4 гадзіны, чарга з ахвотнікаў падпісацца за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай расьцягнулася на некалькі соцень мэтраў.
«За ўчорашні пікет мы сабралі каля 3000 подпісаў, — расказаў Свабодзе Сяргей Ціханоўскі. — Дакладную колькасьць я сказаць не магу. Па лістах, якія былі запоўненыя цалкам, было 2000. Яшчэ шмат падпісных лістоў былі запоўненыя часткова, таму дакладнай лічбы няма. Нам яна і не цікавая. Людзей было вельмі шмат, я сам не чакаў такой колькасьці. Шмат хто прыйшоў бяз пашпарта, яны не змаглі падпісацца».
25 траўня Сяргей Ціханоўскі працягвае збор подпісаў за вылучэньне сваёй жонкі Сьвятланы ў Слуцку, тут заплянавалі тры пікеты. На першы зь іх прыйшлі каля 50 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пікет Ціханоўскага і Статкевіча на Камароўцы. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сустрэча зь Ціханоўскім і Статкевічам ля Камароўкі. ФОТАРЭПАРТАЖШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ