Больш за тысячу чалавек зь Нямеччыны маглі прымаць удзел у баявых дзеяньнях у Сырыі і Іраку, каля траціны зь іх вярнуліся.
Пра гэта са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны паведамляе DW.
Каля сотні чалавек, якія ўдзельнічалі ў ісламісцкіх групоўках, маюць баявую падрыхтоўку. Усе яны знаходзяцца ў цэнтры ўвагі паліцыі, у дачыненьні да іх праводзяцца расьследаваньня і судовыя працэсы. Паводле прадстаўніка фэдэральнага МУС, колькасьць прысудаў вымяраецца ў «двухзначным дыяпазоне».
Таксама праводзіцца рэінтэграцыя і дэрадыкалізацыя былых удзельнікаў ісламісцкіх груповак, паведамляюць у МУС. Раней Федэральнае ведамства па ахове канстытуцыі аб’явіла, што, па яго падліках, у ФРГ ёсьць каля 2080 патэнцыйна небясьпечных ісламістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына за тры гады выслала з краіны больш за 90 ісламістаў