У Берасьці каля 80 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся на плошчы Леніна. Такія акцыі ладзяцца тут кожную нядзелю.
Як паведамляе БелаПАН, прысутныя абмяркоўвалі паведамленьне Міністэрства прыродных рэсурсаў, якое яно накіравала на адрас Камітэту па выкананьні Орхускай канвэнцыі. У ім ведамства інфармуе, што будаўніцтва завода знаходзіцца пад кантролем кіраўніка дзяржавы і што кантралюецца выкананьне ўсіх патрабаваньняў экалягічнага заканадаўства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За расклейваньне ўлётак на 945 рублёў аштрафавалі праціўніка акумулятарнага заводу ў БерасьціМінпрыроды зьвярнула ўвагу камітэту на тое, што жыхарам Берасьця і Берасьцейскага раёну «дадзеныя шырокія магчымасьці для выказваньня сваёй пазыцыі па пытаньні будаўніцтва акумулятарнага завода», а таксама створаныя ўмовы для атрыманьня, абмену і абмеркаваньня экалягічна значнай інфармацыі.