Урад Кіргізстану вядзе перамовы з расейскім бокам аб зьніжэньні цаны на прыродны газ, заявіў віцэ-прэм’ер гэтай краіны Эркін Асрандзіеў, якога цытуе кіргіскі фінансавы партал Акчабар.
Як паведамляе tut.by са спасылкай на дзяржаўны камітэт прамысловасьці і энэргетыкі Кіргізстану, міністру энэргетыкі Расеі Аляксандру Новаку накіраваны ліст з просьбай аб зьніжэньні цаны на прыродны газ для Кіргізстану са 150 да 100 даляраў за тысячу кубамэтраў і аб заключэньні кантракту ў рублёвым эквіваленце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін адмовіў Лукашэнку: Расея ня будзе зьніжаць тарыфы на транспартаваньне газуРаней два іншыя удзельнікі Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС) — Армэнія і Беларусь — прасілі ў Масквы зьнізіць цану на газ. Цяпер цана расейскага газу для Беларусі складае 127 даляраў за тысячу кубамэтраў, для Армэніі — 165 даляраў.
Беларусь — найбуйнейшы спажывец расейскага газу ў ЭАЭС, штогадовы абʼём імпарту — каля 20 мільярдаў кубамэтраў. У студзені-сакавіку 2020 году Беларусь зьнізіла імпарт расійскага газу на 11% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2019 году. Падчас цёплай зімы імпарт газу таксама зьнізілі некаторыя эўрапейскія спажыўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына зрабіла для «Газпрома» выключэньне з эўрапейскіх газавых правілаўПопыт зьнізіўся і праз пандэмію каранавірусу. Tut.by адзначае, што ў выніку 21 траўня цана газу ў Эўропе ўпала да ўзроўню цаны «на сьвідравіне» у Расеі — 34 даляры за тысячу кубамэтраў. У РФ газ каштуе столькі толькі ў адным рэгіёне краіны — Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, дзе значную частку расейскага газу і здабываюць.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова прапаноўваў уладам Расеі розныя варыянты зьніжэньня цаны на газ. У прыватнасьці, Менск хацеў зьнізіць тарыф на транспартаваньне газу, паколькі ў канчатковай цане газу для Беларусі на долю транспартных выдаткаў прыпадае больш за 70%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў калегам з ЭАЭС, як Беларусь цярпіць ад карантыну, абвешчанага суседзяміАднак на нядаўнім пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што адзіны тарыф на транспартаваньне газу «можа быць рэалізаваны на адзіным рынку з адзіным бюджэтам і адзінай сыстэмай падаткаабкладаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская кампанія прапанавала першы ў сьвеце праект ацяпленьня дамоў вадародам