У Беларусі пабудавалі 264 электразапраўкі Malanka, але амаль няма каму зараджацца

Зялёная пляцоўка для электрамабіляў

Колькасьць электрамабіляў на беларускіх дарогах да канца 2020 году можа вырасьці ў пяць разоў — ад цяперашніх 400 да 2000. Такі прагноз дае «Беларуснафта» — дзяржаўны апэратар па стварэньні сеткі электразарадных станцый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакупнікоў электрамабіляў вызвалілі ад аплаты ПДВ, яны змогуць бясплатна паркавацца

Інфраструктура да такога росту падрыхтаваная. Як сказаў агенцтву «Минск-Новости» намесьнік генэральнага дырэктара прадпрыемства Андрэй Коцік, цяпер па краіне дзейнічаюць 264 электразапраўкі Malanka. Гэта азначае, што на кожную электрычную «калёнку» прыпадае паўтары машыны з электрарухавіком.

«Усе цэнтральныя аўтамагістралі Беларусі абсталяваныя дастатковай колькасьцю электразаправак. Цяпер неабходна павялічыць іх колькасьць у Менску, абласных і раённых цэнтрах», — сказаў адзін з кіраўнікоў «Беларуснафты».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратарка Лукашэнкі распавяла, адкуль у яго Tesla

Па яго словах, за наступныя паўтара года электразаправачных станцый стане звыш 600.

13 траўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 92 «Аб стымуляваньні выкарыстаньня электрамабіляў». Дакумэнт прызначыў вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта» дзяржаўным апэратарам па разьвіцьці электразарадных станцый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прыстасаваць Беларусь для электрамабіляў?